:

Двухбаковыя навуковыя адносіны

Сфарміравана дастатковая дагаворна-прававая база, якая рэгламентуе супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў сферы навукі і тэхналогій. Асноўнымі дакументамі двухбаковага супрацоўніцтва ў гэтай сферы з'яўляюцца:

 — Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 31 кастрычнiка 2000 году,

 — Дагавор аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Арменіі ад 6 красавіка 1998 году;

 — Пратакол ад 30 красавіка 2004 года да Дагавора аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Арменіі ад 6 красавіка 1998 году;

 — Пратакол па выніках візіту дэлегацыі кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі ад 29 красавіка 2004 года;

 — Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы новых і высокіх тэхналогій паміж ГУ «Адміністрацыя парку высокіх тэхналогій» і ЗАТ «Вiасфер Тэхнапарк»;

 — Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж тэхнапаркам Гюмры у асобе фонду эканамічнага развіцця Гюмры і ГУ «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».

Пасольства садзейнiчае ва ўсталяванні партнёрскіх міжвузаўскіх сувязяў у мэтах абмену інавацыямі ў галіне навукі, распрацоўкі і правядзення сумесных навукова-даследчых работ. Армянскія ВНУ маюць вопыт функцыянавання паркаў высокіх тэхналогій, заснаваных на базе прыватных інвестыцый, стварэння буйнымі замежнымі кампаніямі ў сферы інфармацыйных тэхналогій прадпрыемстваў.

ДКНТ (Рэспубліка Беларусь) і ДКН (Рэспубліка Арменія) на пастаяннай аснове абменьваюцца інфармацыяй аб стане навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер у абедзвюх краінах і пералікам планаваных навукова-тэхнічных мерапрыемстваў з мэтай вызначэння удзелу ў іх зацікаўленых навуковых колаў Беларусі і Арменіі .

Важную ролю ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў профільнай сферы мае Сумесная Беларуска-Армянская камісія па пытаннях навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. У ходзе трэцяга паседжання Камісіі, якое адбылося ў лістападзе 2018 года ў г.Мінску, падпісаная Выканаўчая праграма Беларуска-Армянскага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.

19-20 кастрычніка 2017 года адбыўся візіт у Арменію дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Шуміліным А.Г. і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для ўдзелу ў XXI паседжанні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. У ходзе праведзенага паседжання разгледжаны цэлы шэраг пытанняў узаемадзеяння ў межах СНД і іншых інтэграцыйных утварэнняў у профільных сферах, уключаючы тэматыку рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2020 года.

Беларускай дэлегацыяй на палях мерапрыемства таксама абмеркаваны з армянскім бокам перспектывы нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах.

У кастрычніку 2018 года дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняла ўдзел у мерапрыемствах прысвечаных 75-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі.

4-7 сакавіка 2019 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Рэспублікі Арменія на чале са Старшынёй Камітэта па навуцы Рэспублікі Арменія Аруцюнянам С.Г.

5-6 сакавіка 2019 г. дэлегацыя Рэспублікі Арменія ў г.Мінску прыняла ўдзел у семінары, арганізаваным Еўрапейскай эканамічнай камісіяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ЕЭК ААН) і Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у партнёрстве з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У працы Рэспубліканскай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў і маладых даследчыкаў «Медыякамуникацыі ў XXI стагоддзі: традыцыі і навацыі» (г.Гродна, ГрДУ ім. Янкі Купалы, 13 сакавіка 2020 г.) прыняў удзел супрацоўнік ГНО «Служба па ахове гістарычнага асяроддзя і гісторыка-культурных музеяў-запаведнікаў» (Арменія).

У 2020 годзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава» і Шыракскім дзяржаўным універсітэтам імя М. Налбандзяна (Рэспубліка Арменія) (11 мая 2020 г.), якое прадугледжвае абмен навуковай інфармацыяй і публікацыямі, правядзенне кансультацый, ўзаемны ўдзел у навуковых, навучальных, культурных і іншых мерапрыемствах.

28 чэрвеня 2021 г. у рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылося пасяджэнне Сумеснай беларуска-армянскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А.Шуміліна і Старшыні Камітэта па навуцы Міністэрства адукацыі, навукі, культуры і спорту С.Айацяна.

Па выніках мерапрыемства дасягнута дамоўленасць, што Беларусь і Арменія ў 2021-2023 гадах выканаюць шэсць сумесных навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку ў сферы медыцыны і фармацыі, ІКТ, біялогіі, энергетыкі і новых матэрыялаў.

У маі 2022 г. у Ерэване падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Навукова-практычным цэнтрам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным бюро экспертыз Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія. Дагавор прадугледжвае прыцягненне замежных экспертаў да аказання кансультацыйных паслуг у галіне навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці ў частцы правядзення судова-медыцынскіх экспертыз.

У чэрвені 2022 г. у НАН Беларусі ў рамках работы Міжнароднай канферэнцыі «Гістарычная памяць: Вялікая перамога, здабытая адзінствам» адбылося пасяджэнне тэматычнай секцыі «Вялікая Айчынная вайна ў сучаснай гістарыяграфіі». Па запрашэнні НАН Беларусі і пры садзейнічанні Пасольства дырэктар Нацыянальнага бюро экспертыз Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія А.Аўсепян прыняў удзел у секцыі і выступіў з дакладам.

Дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія на чале з прэзідэнтам А.Сагянам у верасні 2022 г. прыняла ўдзел у 35-м пасяджэнні Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук пад старшынствам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і пры актыўнай падтрымцы Расійскай акадэміі навук.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці