Сістэма TAX FREE
Сістэма Tax Free ў Беларусі актыўна карыстаецца цікавасцю сярод замежных грамадзян. Да сістэмы Tax Free падключаныя больш за 800 крам, дзе можна набыць розныя тавары, пачынаючы ад ювелірных вырабаў, адзення, абутку і заканчваючы бытавой тэхнікай.
Tax Free – гэта сістэма вяртання ПДВ замежным грамадзянам. РУП «Белмытсэрвіс» з'яўляецца адзіным аператарам сістэмы Tax Free.