Аб віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці
03.07.2024 г.Дарагія суайчыннікі,
3 ліпеня спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта падзея значная, калі не сказаць лёсавызначальная старонка ў гісторыі нашай дзяржавы.
Мы маем права ганарыцца і захапляцца тым, што, нягледзячы на ўсю моц нямецкай ваеннай машыны, на тэрор і масавыя забойствы, наш народ ні на імгненне не губляў веру ў перамогу, не апусціў рукі, не скарыўся.
Дзень Незалежнасці сімвалізуе адзінства і згуртаванне, увасабляе ў сабе гераічную гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду і права жыць на роднай зямлі.
У юбілей галоўнага дзяржаўнага свята прыміце, шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і паспяховых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы!