:

Аб віншаванні з Днём дыпламатычнага работніка

22.01.2026 г.

22 студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень дыпламатычнага работніка.
Да прафесійнага свята беларускай дыпламатыі Часовы павераны ў справах Беларусі ў Арменіі Інеса Кудрук у ўрачыстай абстаноўцы павіншавала калектыў Пасольства са святам.

Яна адзначыла, што гэтая дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919–1920 гады) дзяржаўнасці Беларусі – Камісарыята замежных спраў ССРБ.
22 студзеня 1919 года ў газеце «Звязда» было змешчана першае публічнае паведамленне аб пачатку дзейнасці Камісарыята і вызначана месца яго размяшчэння – горад Мінск.

У ходзе выступлення былі ўзгаданы выбітныя дыпламаты, якія служылі роднай Беларусі праз абарону і прасоўванне яе нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Падкрэсліла, што сёння для нас вялікі гонар быць паслядоўнікамі вядомых беларускіх дыпламатаў.

Былі зачытаны віншаванні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкі і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанкова М.В. у адрас работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы.

У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам, а таксама звярнуў увагу, што ў найскладанейшых геапалітычных умовах у руках дыпламатаў знаходзіцца аўтарытэт Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка лёсавызначальных сусветных працэсаў, што ўскладае на супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства замежных спраў асаблівую адказнасць.

Міністр у сваім віншаванні выказаў шчырыя словы падзякі за штодзённую самаадданую і плённую працу на розных напрамках дзейнасці па пашырэнні ўзаемадзеяння Беларусі з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, паспяховае правядзенне знешнепалітычных і знешнеэканамічных мерапрыемстваў.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці