:

Аб выступленні Пасла Беларусі на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

02.04.2025 г.

2 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк выступіў у Ерэване на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі звярнуў увагу, што нашы краіны аб'яднаны агульнай гісторыяй, традыцыямі, духоўна-маральнымі каштоўнасцямі.

Аляксандр Канюк зрабіў акцэнт на беспрэцэдэнтна высокім узроўні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і заклікаў да ўмацавання ўзаемадзеяння брацкіх народаў ва ўмовах знешняга націску.

У канцэртнай праграме, прымеркаванай да Дня яднання, таксама выступіў музычны калектыў «Родныя карані» Беларускай суполкі Арменіі.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці