Віншаванне з Днём народнага адзінства
17.09.2023 г.Шаноўныя суайчыннікі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэты дзень пацвярджае гістарычную справядлівасць у дачыненні да нашага народа, падзеленага супраць яго волі па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства стала актам гістарычнай праўды, дазволіла зберагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі, заахвоціла быць адданымі грамадзянамі сваёй краіны, працаваць дзеля яе развіцця.
Упэўнены, што народнае адзінства і надалей будзе крыніцай духоўнай сілы і адданасці Радзіме для нашай агульнай будучыні.
Жадаем вам моцнага здароўя і дабра, а нашай Беларусі — росквіту і міру!