:

Аб цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню ля манумента «Маці Арменія»

22.06.2026 г.

Да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук і супрацоўнікі беларускай замежнай установы прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню ля манумента «Маці Арменія».

Сімвалічная акцыя праведзена сумесна з Пасольствам Расіі, Пагранкіраваннем ФСБ Расіі, прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва, Дома Масквы ў Ерэване, грамадскімі і маладзёжнымі арганізацыямі Арменіі.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці