Аб удзеле Пасольства ў Міжнародным форуме «Новыя гарызонты супрацоўніцтва Арменіі і ЕАЭС з БРІКС і ШАС»
08.08.2024 г.8 жніўня 2024 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія прыняў удзел у Ерэване у Міжнародным форуме «Новыя гарызонты супрацоўніцтва Арменіі і ЕАЭС з БРІКС і ШАС».
Беларускі дыпламат павіншаваў Старшыню арганізацыйнага камітэта Форума з запускам працы Цэнтра дзелавога супрацоўніцтва «Арменія-БРІКС» у Ерэване. Выказаў упэўненасць, што новая структура будзе садзейнічаць наладжванню устойлівых кантактаў паміж удзельнікамі сумесных інтэграцыйных аб'яднанняў.
У міжнародным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дыпламаты пасольстваў Расіі, Казахстана, Кітая, прадстаўнікі краін БРІКС і шэрагу грамадскіх арганізацый.