:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў міжнароднай акцыі «Сад памяці»

23.04.2024 г.

22 красавіка 2024 г. у Парку Перамогі г.Ерэвана Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел у міжнароднай акцыі «Сад памяці».

У рамках мерапрыемства кіраўнік беларускай дыпмісіі выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы бясцэннасць акцыі для народаў, якія захоўваюць гістарычную памяць аб героях і цяжкіх падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Раскрытыкаваў спробы перапісаць гісторыю, сказіць подзвігі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, заахвоціць адраджэнне фашызму.

Аляксандр Канюк акцэнтаваў увагу на тым, што правядзенне такіх знакавых мерапрыемстваў, як «Сад памяці», дазваляе ў правільным ключы выхоўваць маладое пакаленне.

Падкрэсліў, што гэты год з'яўляецца вельмі важным для нашай дзяржавы з улікам маючага адбыцца святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адзначыў неацэнны ўклад армянскіх воінаў у вызваленне нашай краіны ад карычневай чумы 20 стагоддзя.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі дыпмісій Расіі, Казахстана і Туркменістана, прадстаўнікі Саюза ветэранаў Арменіі, мэрыя Ерэвана, супрацоўнікі фонду развіцця і падтрымкі руска-армянскіх гуманітарных ініцыятыў «Спадчына і прагрэс», вучні агульнаадукацыйных устаноў г.Ерэвана.

Удзельнікі мерапрыемства высадзілі некалькі дзясяткаў дрэў у памяць аб загінуўшых савецкіх воінах і мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці