Аб міжнароднай выставе індустрыі бяспекі
15.04.2026 г.З 17 па 19 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску адбудзецца III Міжнародная выстава індустрыі бяспекі “Нацыянальная бяспека. Беларусь — 2026».
Мерапрыемства накіравана на прадастаўленне выставачнай і дыялогавай пляцоўкі для дэманстрацыі і абмеркавання вытворчых, навукова-тэхналагічных і іншых дасягненняў, якія выкарыстоўваюцца для эфектыўнага процідзеяння рызыкам і пагрозам у розных сферах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Разгорнутая інфармацыя аб выставе размешчана на сайце https://www.nbbexpo.by