:

Аб сустрэчы Пасла А.Канюка са Старшынёй Пастаяннай камісіі Нацыянальнага Сходу па рэгіянальных пытаннях і пытаннях Еўразійскай інтэграцыі парламента Арменіі А.Геваргянам

10.11.2021 г.

10 лістапада адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія А. Канюка са Старшынёй Пастаяннай камісіі Нацыянальнага Сходу па рэгіянальных пытаннях і пытаннях Еўразійскай інтэграцыі парламента Арменіі А.Геваргянам.

У ходзе праведзенай размовы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з далейшай актывізацыяй і паглыбленнем супрацоўніцтва двухбаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Асобная ўвага была ўдзелена рабоце Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія, сустаршынёй якой з армянскага боку нядаўна назначаны А.Геворгян.

Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці