Аб удзеле Пасла Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі
01.12.2024 г.29 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел у Ерэване ў навукова-практычнай канферэнцыі на тэму: «104 гады саветызацыі Арменіі. Дасягненні савецкіх рэспублік, іх сучасны стан і тэндэнцыі развіцця».
У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі ўдзяліў увагу развіццю беларуска-армянскіх адносін, важнасці і эфектыўнасці сумеснага ўдзелу ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Адзначыў унікальнасць інтэграцыйных працэсаў, якія рэалізуюцца ў Саюзнай дзяржаве, гатоўнасць краін-удзельніц падтрымліваць адна адну ў цяжкую хвіліну.
Паінфармаваў прысутных аб дасягненнях сучаснай Беларусі ў жыццёва-важных галінах, у т.л. прамысловасці і энергетыцы.