Аб правядзенні круглага стала ў Пасольстве
02.06.2026 г.2 чэрвеня 2026 года ў Пасольстве адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў армянскага бізнесу ў рамках дзелавога візіту дэлегацыі на чале са Старшынёй праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Ірынай Патапавай у г.Ерэван.
Падчас мерапрыемства Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэсай Кудрук была ажыццёўлена прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Беларусі, з боку кіраўніцтва ААТ «Белгазпрамбанк» — прэзентацыя патэнцыялу Банка, які з'яўляецца універсальным камерцыйным банкам, арыентаваным на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу па прадастаўленні гандлёвага фінансавання і міжбанкаўскіх крэдытаў.
Былі абмеркаваны стан і перспектывы эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў банкаўскай сферы.