:

Аб інтэрв’ю Пасла Беларусі А.Канюка напярэдадні Еўразійскай выставы сегмента HoReCa

21.04.2021 г.

21 красавіка 2021 г., напярэдадні II Еўразійскай выставы комплекснага абсталявання і абслугоўвання сегмента HoReCa «REST-HOTEL EXPO FORUM», Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з журналістамі арганізатара мерапрыемства ТАА «Рэнт Экспа».

У ходзе размовы бакі адзначылі важнасць і неабходнасць такога мерапрыемства, якое аб’ядноўвае спецыялістаў індустрыі гасціннасці і пастаўшчыкоў тавараў і паслуг для прадпрыемстваў гасцінічнага сектара і грамадскага харчавання.

II Еўразійская выстава комплекснага абсталявання і абслугоўвання сегмента HORECA «REST-HOTEL EXPO FORUM» пройдзе 25-27 мая 2021 года экспацэнтры «Мерыдыян» (горад Ерэван).

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці