:

Аб удзеле Пасольства ў мерапрыемствах Кубка свету па самба 2026 года ў г.Ерэване

13.04.2026 г.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук сумесна з калектывам Пасольства прыняла ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця і мерапрыемствах Кубка свету па самба 2026 года ў г.Ерэване (11-12 красавіка 2026 г., г.Ерэван).
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 300 атлетаў з 21 краіны, разыграўшы 33 камплекты ўзнагарод.
Шчыра віншуем беларускіх спартоўцаў з прыгожай перамогай і жадаем далейшых спартовых дасягненняў!
У прыватнасці, беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі: адно золата і тры бронзы.
Золата камандзе прынесла Марыя Кандрацьева (выступала ў вагавой катэгорыі больш за 80 кг).
Тры бронзы былі заваяваны ў жаночым спартыўным самба: Анфісай Капаевай (да 50 кг), Верай Цялюк (да 59 кг), і мужчынскім — Арсеніем Маліцкім (да 98 кг).
Таксама ў мерапрыемстве ў якасці ганаровых гасцей прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных дыпмісій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Арменія, і спартыўных суполак Арменіі.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці