:

Аб прыёме ў Пасольстве Беларусі з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

12.05.2025 г.

Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія 11 мая 2025 г. з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка праведзены афіцыйны прыём.

Кіраўнік беларускай замежнай установы ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на важнасці ўшаноўвання юбілею Перамогі ў коле брацкіх народаў, недапушчальнасці забыцця памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія загінулі ў барацьбе з «карычневай чумой» ХХ стагоддзя. Выступіў са словамі падзякі на адрас ветэранаў.

Пасол Беларусі заклікаў дружалюбныя дзяржавы да згуртавання і ўзаемнай падтрымкі ва ўмовах абвастрэння міжнароднай абстаноўкі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай абстаноўцы з дэгустацыяй страў беларускай нацыянальнай кухні, выкананнем патрыятычных песень.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці