Аб сустрэчы з Генеральным пракурорам Рэспублікі Арменія
03.10.2024 г.3 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сумесна з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам правялі ў Ерэване рабочую сустрэчу з Генеральным пракурорам Рэспублікі Арменія Ганнай Вардапецян.
У рамках перамоў абмеркаваны бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж профільнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў.
Закранута тэматыка расследавання генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, вывучэння вопыту Арменіі па адчувальнаму для Беларусі пытанні.
Беларускім бокам акцэнтавана асаблівая ўвага на высокай ролі армянскіх салдат і афіцэраў у вызваленні нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Анансавана хуткае выданне ў Мінску кнігі аб этнічных армянах у гісторыі вызвалення Беларусі ад «карычневай чумы».