:

Аб адкрыцці спаборніцтваў Кубка свету па кіокушынкай каратэ

25.04.2026 г.

25 красавіка 2026 года дыпламаты Пасольства Беларусі ў Арменіі прынялі удзел у адкрыцці спаборніцтваў Кубка свету па кіокушынкай каратэ (World Cup of Kyokushin Karate for Clubs), якія прайшлі ў вучэбна-спартыўным комплексе «Газпрам Арменія» ў Ерэване.

З ганаровых гасцей таксама прысутнічалі заснавальнік і прэзідэнт Федэрацыі Кіокушын каратэ Арменіі Андранік Акапян, афіцыйны прадстаўнік IFK у Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Аляхновіч, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, грамадскіх і спартыўных арганізацый Арменіі.

У спаборніцтвах бяруць удзел каля 500 спартсменаў з 30 краін.

Пасольства Беларусі ў Арменіі выказвае падтрымку беларускім спартсменам і жадае дасягнення высокіх вынікаў.

 

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці