:

Аб сустрэчы з Генеральным пракурорам Рэспублікі Арменія

03.10.2025 г.

2 кастрычніка 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук сумесна з намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргеем Хмаруком правялі ў Ерэване рабочую сустрэчу з Генеральным пракурорам Рэспублікі Арменія Ганнай Вардапецян.

У рамках перамоў абмеркаваны бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж профільнымі ведамствамі дзвюх дзяржаў, у т.л. тэматыка ўзаемадзеяння паміж нагляднымі ведамствамі па барацьбе з карупцыяй.

Асобная ўвага ўдзелена парадку дня правядзення ў г.Ерэване Х Міждзяржаўнага савета СНД па супрацьдзеянню карупцыі

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці