:

Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў 67-м пасяджэнні Рэгіянальнай камісіі Сусветнай турысцкай арганізацыі для Еўропы

02.06.2022 г.

2 чэрвеня 2022 г. дыпламаты Пасольства Беларусі ў Арменіі прынялі ўдзел у Ерэване ў 67-м пасяджэнні Рэгіянальнай камісіі Сусветнай турысцкай арганізацыі для Еўропы. Кіраўніцтва міжнароднай арганізацыі і ўдзельнікі мерапрыемства канстатавалі высокі ўплыў пандэміі каранавіруса ў 2020-2021 гг. на турыстычную індустрыю асобных дзяржаў і Эўропы ў цэлым. Адзначылі сярод бягучых выклікаў для турыстычнай сферы рост кошту харчавання і энергетычных рэсурсаў. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні Сусветнай турысцкай арганізацыі ўзначаліла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Варановіч І.М.
З кіраўніцтвам Сусветнай турысцкай арганізацыі  на палях мерапрыемства прапрацоўваецца пытанне аб магчымым правядзенні ў Беларусі форуму па аграэкатурызме ў другой палове 2022 года.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці