Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 197-й гадавіны Ашаканскай бітвы
16.08.2024 г.16 жніўня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу ў Армавірскай вобласці з нагоды 197-й гадавіны Ашаканскай бітвы.
Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання салдат рускага вайсковага атрада генерала Красоўскага, армянскіх і грузінскіх добраахвотнікаў, якія выступілі ў абарону Эчміядзінскага манастыра ў 1827 годзе.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі сумесна з дыпламатамі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, супрацоўнікамі Рускага дома ў Ерэване, прадстаўнікамі духавенства Армянскай Апостальскай Царквы і Рускай Праваслаўнай Царквы, Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Арменія ўсклаў кветкі да помніка «Героям Ашакана».