Аб ушаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
14.07.2025 г.Дыпламатамі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія ў ліпені 2025 г., у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ажыццёўлены выязныя мерапрыемствы з ушанаваннем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У нязмушанай абстаноўцы, па месцы жыхарства ветэранаў, якія пражываюць у розных рэгіёнах Рэспубліцы Арменія, праведзены сяброўскія гутаркі з героямі Вялікай Айчыннай вайны і іх сваякамі.
Ветэранам уручаны медалі «80-гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «салдацкія трыкутнікі» і сувенірная прадукцыя айчынных вытворцаў.
Выказаны словы глыбокай удзячнасці і падзякі за бясцэнны ўклад у вызваленне нашай Радзімы ад карычневай чумы XX стагоддзя.