Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ва ўрачыстым мітынгу з нагоды 198-й гадавіны Ашаканскай бітвы
18.08.2025 г.18 жніўня 2025 г. Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 198-й гадавіны Ашаканскай бітвы і ўсклаў вянок і кветкі да помніка «Героям Ашакана»: 17 жніўня 1827 года рускія воіны і армянскія добраахвотнікі пад камандаваннем генерала Апанаса Красоўскага атрымалі перамогу над дзесяціразова праўзыходнымі сіламі персідскай арміі і тым самым абаранілі духоўны цэнтр Арменіі — святы Эчміядзін.
Ва ўрачыстым мітынгу таксама прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, прадстаўнікі Рускага дома ў Ерэване, адміністрацыя Армавірскага марза, прадстаўнікі Армянскай Апостальскай Царквы і Рускай Праваслаўнай Царквы, Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Арменія.