:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Арменіі А.Канюка з камерцыйным дырэктарам ААТ «Белшына»

25.03.2021 г.

25 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Белшына» Яўгенам Мікулінскім. У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі ТАА «Армяна-Беларускі гандлёвы дом «Ар-Бе» – генеральны дырэктар Геворг Аганісян і намеснік генеральнага дырэктара Армэн Шахбазян.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць прадоўжыць работу па нарошчванню паставак шын у Арменію. Адным з актуальных напрамкаў супрацоўніцтва з’яўляюцца пастаўкі звышбуйнагабарытных шын «Белшына» для горназдабыўных кампаній Арменіі.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць працягнуць сумесную працу.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці