:

Аб сустрэчы Пасла А.Канюка са Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі М.Мясніковічам

19.11.2021 г.

17 лістапада адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюка А.У. са Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Мясніковічам М.В., які прыбыў у Арменію для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскай міжурадавай рады.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел – кіраўнік Сакратарыята ЕЭК Зімоўскі М.В. і дырэктар Дэпартамента гандлёвых перагавораў ЕЭК, экс-пасол Беларусі ў Арменіі Назарук І.У.

У ходзе праведзенай размовы абмеркаванню падлягалі пытанні арганізацыі і правядзення пасяджэння Еўразійскай міжурадавай рады, перспектывы і механізмы павелічэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў інтэграцыйнага аб'яднання.

 

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці