:

Аб удзеле Пасла Беларусі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднага кінафоруму у Ерэване

12.03.2025 г.

11 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сумесна з дыпламатамі беларускай дыпмісіі прыняў удзел у Ерэване ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднага кінафоруму фестывалю кіно краін Еўразіі «Рэха Еўразія — Кінафэст».

Пасол Беларусі правёў шэраг сустрэч з удзельнікамі кінафоруму. У рамках інтэрв'ю прэс-службе АНА «Еўразія» Аляксандр Канюк падкрэсліў важнасць і запатрабаванасць кінафоруму з удзелам прадстаўнікоў кінаіндустрыі шэрага дружалюбных дзяржаў.

Дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні мастацкага фільма ў намінацыі «Лепшае кіно „Еўразія — Кінафэст”».

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці