:

Аб удзеле Часовага паверанага Беларусі ў міжнароднай акцыі «Сад памяці»

07.05.2026 г.

6 мая 2026 года ў Парку Перамогі г.Ерэвана Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук прыняла ўдзел у міжнароднай акцыі «Сад памяці».
У рамках мерапрыемства кіраўнік беларускай дыпмісіі выступіла з прывітальным словам, адзначыўшы неацэннасць акцыі для народаў, якія захоўваюць гістарычную памяць пра герояў і цяжкія падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Адзначыла, што, безумоўна, усе савецкія рэспублікі панеслі велізарныя страты ў Вялікай Айчыннай вайне. У Беларусі загінуў кожны трэці жыхар. 600 тысяч сыноў і дачок армянскага народа ўнеслі бясцэнны ўклад у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, у тым ліку пры вызваленні Беларусі.
Інэса Кудрук акцэнтавала ўвагу на тым, што правядзенне такіх знакавых мерапрыемстваў, як «Сад памяці», дазваляе ў правільным ключы выхоўваць падрастаючае пакаленне. Адзначыла неацэнны ўклад армянскіх воінаў у вызваленне нашай краіны ад карычневай чумы 20 стагоддзя.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Пасольства Расіі, ветэраны і прадстаўнікі Саюза ветэранаў Арменіі, мэрыі Ерэвана, вучні агульнаадукацыйных устаноў г.Ерэвана.
Удзельнікі мерапрыемства высадзілі некалькі дзясяткаў дрэў у памяць аб загінуўшых савецкіх воінах і мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці