Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе Цыцэрнакаберд
24.04.2025 г.24 красавіка 2025 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак у мемарыяльным комплексе Цыцэрнакаберд, прымеркаванай да 110-й гадавіны Генацыда армян.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі акрэдытаваных у Арменіі дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый.