:

Аб удзеле Пасольства ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2026 г.

9 мая 2026 года з нагоды 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук і супрацоўнікі беларускай дыпмісіі ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню ля Манумента «Маці.
На Цэнтральных гарадскіх могілках Тохмах Часовы павераны і прадстаўнікі беларускай дыпламатычнай місіі ўсклалі вянок да помніка савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у Ерэване ў акцыі ў памяць аб героях-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны «Бяссмертны полк».
У памятных мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі акрэдытаванага ў Рэспубліцы Арменія сяброўскага дыпламатычнага корпуса, прадстаўнікі армянскіх і расійскіх грамадскіх арганізацый.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці