Аб удзеле дыпламатаў Пасольства ў рабочай сустрэчы са Старшынёй камісіі па ахове канкурэнцыі Рэспублікі Арменія Г.Геваргянам
03.08.2023 г.1 жніўня 2023 г. дыпламаты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы са Старшынёй камісіі па ахове канкурэнцыі Рэспублікі Арменія Гегамам Геваргянам у рамках візіту беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Багданавым А.І., Першым намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Шадко Т.П. у Арменію.
Бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывых беларуска-армянскага супрацоўніцтва. У прыватнасці, у сферы канкурэнцыі, гандлю, дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг).