Аб удзеле ў канферэнцыі «Касмічныя даследаванні і сучасныя тэхналогіі»
12.04.2021 г.12 красавіка ў Маскоўскім культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы» ў Ерэване дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у рабоце міжнароднай навукова-папулярнай канферэнцыі «Касмічныя даследаванні і сучасныя тэхналогіі», прысвечанай 60-й гадавіне першага ў гісторыі чалавецтва пілатуемага касмічнага палёту, які здзейсніў савецкі касманаўт Ю.А. Гагарын.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД, акрэдытаваныя ў Арменіі, прадстаўнікі навуковых і грамадскіх колаў Расіі і Арменіі.
На палях канферэнцыі адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Першы ў Космасе».
Мерапрыемства шырокага асвятлялася мясцовымі СМІ і выклікала пазітыўныя водгукі армянскай грамадскасці.