:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў першым пасяджэнні Савета старшынь Вярхоўных (вышэйшых) судоў краін СНД

13.12.2024 г.

12 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сумесна з беларускай дэлегацыяй на чале з Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерыем Калінковічам прыняў удзел у Ерэване ў першым пасяджэнні Савета старшынь Вярхоўных (вышэйшых) судоў краін СНД.

У ходзе пасяджэння абмеркаваны шэраг пытанняў, адбыўся абмен думкамі аб прыярытэтных напрамках і фарматах супрацоўніцтва, пытаннях падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў і спецыялістаў судовай сістэмы і вывучэнні практыкі прымянення міжнародных дагавораў.

На пасяджэнні прыняты рашэнні аб перадачы беларускаму боку старшынства Савета старшынь Вярхоўных (вышэйшых) судоў краін СНД на 2025-2026 гг., распрацоўкі праграмы мерапрыемстваў на названы перыяд і стварэння пастаяннай рабочай групы.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці