:

Гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія маюць даўнюю гісторыю. Знакамітыя слуцкія паясы, расшытыя золатам і шоўкам, набылі сваю вядомасць у XVIII стагоддзі, у тым ліку дзякуючы майстэрству армянскіх майстроў.

Новы этап развіцця ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія, якія атрымалі сваю незалежнасць у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, пачаўся з ўстанаўлення дыпламатычных адносін у чэрвені 1993 года.

Сёння гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі характарызуюцца дынамічным развіццём.

Рэспубліка Арменія — важны партнёр Рэспублікі Беларусь на Паўднёвым Каўказе.

Умацаванне ўзаемаадносін з гэтай краінай адпавядае доўгатэрміновым знешнепалітычным і знешнеэканамічным прыярытэтам Беларусі.

Сёння гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі характарызуюцца дынамічным развіццём. Адзначаецца стабільны паступальны рост узаемнага гандлю таварамі і паслугамі.

На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў, кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Арменіі, у тым ліку ў межах СНД і ЕАЭС.

16-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбылося ў Ерэване ў верасні 2022 г.

У кастрычніку 2022 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.Галаўчанка сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Арменія Н.Пашынянам. Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

У Арменіі сфарміравана шырокая тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы два ўласныя суб'екты.

Інвестыцыйнае супрацоўніцтва

У Беларусі дзейнічае 39 прадпрыемстваў з армянскім капіталам, у тым ліку 10 сумесных і 29 замежных арганізацый.

Армянскім канцэрнам «Мульці Груп» і РУП «Беларусьгандаль» у ліпені 2012 года ў г. Мінску адкрыта сумесная вытворчасць па разліву высакаякасных армянскіх каньякоў – СТАА «Армянскі стандарт».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці