:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія

КАНЮК Аляксандр Уладзіміравіч

Нарадзіўся 11 ліпеня 1960 г. у г. Гродна (Беларусь).

У 1982 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

верасень-лістапад 1982 г.

у распараджэнні камандзіра вайсковай часці 12149

1982- 1984 гг.

камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі

ліпень-жнівень 1984 г.

у распараджэнні Упраўлення ваенных трыбуналаў

1984 — 1985 гг.

судовы сакратар 26-га ваеннага трыбунала

1985 — 1987 гг.

судовы сакратар, старшы судовы сакратар 167-га ваеннага трыбунала Туркестанскай ваеннай акругі

1987 — 1993 гг.

член ваеннага трыбунала Мінскага гарнізона

1993 — 1997 гг.

суддзя Беларускага ваеннага суда

1997 — 2004 гг.

старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда

2004 — 2006 гг.

суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда

2006 — 2009 гг.

суддзя і старшыня Беларускага ваеннага суда

2009 — 2011 гг.

суддзя і намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

2011 — 2020 гг.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Са снежня 2020г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (1986 г.), медалём «За бездакорную службу» III ступені (2003 г.), медалём «За бездакорную службу» II ступені (2012 г.) медалём «За бездакорную службу» I ступені (2015) і іншымі медалямі.

Валодае беларускай, рускай, польскай, англійскай мовамі. Жанаты.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці