Выпатрабаванне дакументаў
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць запатрабаваць праз Пасольства Рэспублікі Беларусь архіўныя даведкі, копіі дакументаў, якія выдаюцца органамі ЗАГС Рэспублікі Беларусь (пасведчання аб нараджэнні, рэгістрацыі шлюбу, скасаванні шлюбу, смерці) і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі (даведкі аб адсутнасці судзімасці і інш.)
Для выпатрабавання дакумента ў Пасольства неабходна прадставіць:
1. Заяву
2. Два асобнікі анкеты ўстаноўленага ўзору на кожны запатрабуемыя дакумент. Анкета запаўняецца разборлівым почыркам або друкуецца.
3. Пашпарт заяўніка
4. Чэк аб аплаце консульскага збору
Консульскі збор за выпатрабаванне дакумента складае 35 еўра для грамадзян Рэспублікі Беларусь, 70 еўра — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Не падлягаюць выпатрабаванню працоўныя кніжкі, ваенныя білеты, пасведчанні асобы, пасведчання на права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі.
Не падлягаюць задавальненню хадайніцтва прыватных асоб па выпатрабаванню:
паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, калі яны аформленыя не на заяўніка, а на іншых асоб;
сведчанняў аб заключэнні шлюбу, калі шлюб скасаваны (можа быць выдадзена адпаведная даведка);
пасьведчаньняў аб нараджэньні на памерлых.
Пасведчання аб нараджэнні на дзяцей да 18 гадоў могуць быць запатрабаваныя бацькамі, усынавіцелямі, апекунамі, папячыцелямі і адміністрацыяй дзіцячых устаноў, на выхаванні якіх знаходзяцца непаўналетнія.