:

Аб урачыстым адкрыцці Армейскіх міжнародных гульняў «Воін Свету»

16.08.2022 г.

15 жніўня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк і аташэ па пытаннях абароны Аляксей Бабкоў прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднага конкурсу Армейскіх міжнародных гульняў «Воін свету», якая адбылася ў Ваенна-спартыўным ліцэі імя Монтэ Мелканяна ў горадзе Дыліжане.

На цырымоніі прысутнічалі начальнік генеральнага штаба Узброеных сіл Арменіі генерал-маёр Эдвард Асран, высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Арменія, ваенныя аташэ дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Арменія.

У конкурсе бяруць удзел каманды з Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі.

Конкурс прафесійнага майстэрства ўключае некалькі этапаў, на якіх ваеннаслужачыя розных краін паспаборнічаюць не толькі ў прафесійнай і фізічнай падрыхтоўцы, але і ў творчым і інтэлектуальным спаборніцтвах.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці