:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Канюка са Старшынёй Канстытуцыйнага суда Арменіі А.Дзіланянам

19.01.2022 г.

19 студзеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся са Старшынёй Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Арменія Арманам Дыланянам.
У рамках гутаркі бакі дамовіліся прыкласці неабходныя намаганні для паглыблення і развіцця адносін паміж канстытуцыйнымі судамі абедзвюх дзяржаў. Выказалі надзею, што сустрэча надасць новы імпульс традыцыйна дружалюбным адносінам дзвюх краін, будзе садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва ў судовай сферы на двухбаковай і шматбаковых пляцоўках.
Пасол Беларусі і Старшыня Канстытуцыйнага суда Арменіі таксама абмеркавалі змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўку да рэспубліканскага рэферэндуму і прыняцце закона «Аб генацыдзе беларускага народа».

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці