:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Арменіі ў пасяджэнні СМЗС АДКБ

10.06.2022 г.

10 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сумесна з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем прынялі ўдзел у г.Ерэване ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (СМЗС АДКБ).
На мерапрыемстве высокага ўзроўню падпісаны Рашэнне СМЗС АДКБ «Аб Плане кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях знешняй палітыкі, абароны і бяспекі на 2022 — 2024 гады» і заява па пытаннях міжнароднай бяспекі.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці