:

Аб выступленні Пасла Беларусі ў Арменіі ў канферэнцыі

26.08.2022 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк выступіў у Ерэване ў рамках канферэнцыі на тэму «Міжнародныя санкцыі і іх уплыў на эканоміку краін ЕАЭС: праблемы і новыя выклікі».
У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі засяродзіў увагу на асноўных напрамках эканамічнага санкцыйнага націску адносна Беларусі, уключаючы гандлёвыя абмежаванні на пастаўку асобных відаў прадукцыі, забарону імпарту з недружалюбных краін тэхналогій і абсталявання, адключэнне ад сістэмы SWIFT шэрага буйных банкаў.
Пасол Беларусі заклікаў да кансалідацыі і прыняцця шэрагу папераджальных мер для супрацьдзеяння негатыўнаму санкцыйнаму эфекту і павышэння ўстойлівасці эканомік краін ЕАЭС.
Асобную ўвагу Аляксандр Канюк акцэнтаваў на важнасці ўзмацнення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Арменіяй, актывізацыі работы з дапамогай тавараправодных сетак.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці