Пра сустрэчу Пасла А.Конюка з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Малочны свет» і ААТ «Гродзенскі мясакамбінат»
25.08.2021 г.24 жніўня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Канюка А.В. з генеральным дырэктарам ААТ «Малочны свет» АНІКЕЕВА М.Е., спецыялістам названага прадпрыемства па знешнеэканамічнай дзейнасці Сіцько М.М. і намеснікам начальніка аддзела па знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» Рамановіч В.У.
У ходзе праведзенай размовы абмеркаванню падлягалі пытанні паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на армянскі рынак і развіцця кааперацыйных сувязей.