:

Аб урачыстым закрыцці міжнароднага конкурсу Армейскіх міжнародных гульняў «Воін Свету»

29.08.2022 г.

25 жніўня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк і аташэ па пытаннях абароны Аляксей Бабкоў прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці міжнароднага конкурсу Армейскіх міжнародных гульняў «Воін свету», якая адбылася ў Ваенна-спартыўным ліцэі імя Монтэ Мелканяна ў горадзе Дыліжане.

На цырымоніі прысутнічалі намеснік Міністра абароны Рэспублікі Арменія Арман Саргсян, намеснік Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнік Віктар Гарамыкін, высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Арменія, кіраўнікі дыпламатычных місій і ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Арменія.

Член беларускай каманды Сержант Ілья Путата стаў пераможцам у мужчынскім асабістым заліку.

Каманда Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь заняла трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці