Аб наведванні дыпламатамі таварыскага футбольнага матча
30.03.2026 г.29 сакавіка 2026 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Кудрук з калектывам Пасольства наведалі таварыскі футбольны матч паміж зборнай Беларусі і Арменіі, які адбыўся на стадыёне імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване.
Матч завяршыўся з лікам 2:1 на карысць беларускай каманды.
Шчыра віншуем зборную Беларусі з пераканаўчай перамогай.
У рамках матча праведзена сустрэча з кіраўніцтвам Беларускай асацыяцыі футбола і прадстаўнікамі беларускай зборнай.
Часовы павераны павіншавала беларускіх спартоўцаў з прыгожай перамогай і пажадала далейшых спартовых дасягненняў.