:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Арменіі ў двухбаковай сустрэчы з дэлегацыяй Сакратарыята Савета Бяспекі Арменіі

16.06.2022 г.

16 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Вальфовічам прынялі ўдзел у двухбаковай сустрэчы з Сакратарам Савета Бяспекі Рэспублікі Арменія Армэнам Грыгаранам.
Перагаворы адбыліся ў Ерэване напярэдадні пасяджэння Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін АДКБ. У рамках сустрэчы абмеркаваны пытанні павышэння патэнцыялу беларуска-армянскага міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці