Аб паслугах Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн
РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аказвае шырокі спектр паслуг, накіраваных на развіццё знешнеэканамічных сувязяў беларускіх суб'ектаў гаспадарання, павелічэнне экспарту тавараў і паслуг, ажыццяўляе кансалтынг і комплекснае суправаджэнне пры правядзенні закупак у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама выконвае маркетынгавыя даследаванні ў сферы знешняга гандлю.
Напрамкі дзейнасці РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн»:
маркетынгавыя паслугі;
суправаджэнне закупак;
міжнароднае супрацоўніцтва;
выставы за мяжой;
выдавецкая дзейнасць;
адукацыйны цэнтр;
партал Export.by.
З падрабязнай інфармацыяй аб паслугах НЦМіКЦ можна азнаёміцца на старонцы кампаніі.