Аб удзеле Пасла Беларусі ў мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
02.04.2024 г.2 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк прыняў удзел у Ерэване ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
У сваім выступленні кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў высокі ўзровень усебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, акцэнтаваў увагу на важнасці ўмацавання ўзаемадзеяння брацкіх народаў ва ўмовах узмацнення знешняга націску.
У канцэртнай праграме, прымеркаванай да Дня яднання, побач з выдатнымі нумарамі расійскіх і армянскіх выканаўцаў, феерычна выступіў музычны калектыў «Родныя карані» Беларускай абшчыны Арменіі.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, кіраўніцтва і прадстаўнікі Пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, шэрага дзяржаўных устаноў і арганізацый Расіі і Арменіі.