:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Канюка з кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Аляксандра Спендыярана

08.11.2021 г.

8 лістапада 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Аляксандра Спендыярана Карэнам Дургаранам. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік маладзёжнай опернай праграмы тэатра Лявон Джавадзян і дырэктар маскоўскага культурна-дзелавога цэнтра «Дом Масквы» ў Ерэване Ваграм Карапецян.

У рамках сустрэчы субяседнікі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Арменіі ў культурнай сферы. Бакі пагадзіліся з важнасцю правядзення міжнацыянальных культурных мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне тэатральнага мастацтва, яго развіццё і абмен досведам паміж тэатрамі дзвюх краін.

Абмеркавана магчымасць арганізацыі ў хуткім часе візіту ў Беларусь Карэна Дургарана для правядзення сустрэч з кіраўніцтвам беларускіх тэатраў.

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці