:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Канюка з першым намеснікам мэра горада Ерэвана

21.01.2021 г.

20 студзеня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка з першым намеснікам мэра горада Ерэвана Грач’яй Саргсянам. На сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар беларускага ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў і генеральны дырэктар армянскага ЗАТ «Рафэлгрыг» Рафаэль Грыгаран (дылер беларускага ліфтабудоўцы).

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі, адзначылі яго станоўчую дынаміку. Суразмоўцы адзначылі існуючы патэнцыял для паглыблення гандлёвых і кааперацыйных сувязяў паміж Беларуссю і Арменіяй. Асаблівую цікавасць уяўляюць праекты ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскага транспарту, азелянення.

Высока ацанілі праведзеную ў 2020 годзе работу па ўстаноўцы беларускага ліфтавага абсталявання ў рамках комплекснай праграмы мэрыі горада Ерэвана па замене састарэлых ліфтаў. Пацвердзілі зацікаўленасць працягваць цеснае супрацоўніцтва на гэтым напрамку.

Пагадзіліся, што падпісанне пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Мінскам і Ерэванам надасць новы імпульс развіццю ўзаемадзеянню дзвюх сталіц.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці