Аб удзеле дыпламата Пасольства ва ўрачыстым мітынгу з нагоды 199-й гадавіны Ашаканскай бітвы.
17.08.2026 г.17 жніўня 2026 г. дыпламат Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу з нагоды 199-й гадавіны Ашаканскай бітвы і ўсклаў вянок і кветкі да помніка «Героям Ашакана»: 17 жніўня 1827 года рускія воіны і армяне перамогу над дзесяціразова праўзыходнымі сіламі персідскай арміі і тым самым абаранілі духоўны цэнтр Арменіі — святы Эчміядзін.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Арменія, прадстаўнікі Рускага дома ў Ерэване, прадстаўнікі Армянскай Апостальскай Царквы і Рускай Праваслаўнай Царквы, Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Арменія.