:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Канюка з Міністрам адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі

29.02.2024 г.

29 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з Міністрам адукацыі, навукі, культуры і спорту Рэспублікі Арменія Жанай Андрэасян.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-армянскіх адносін у галіне культуры, у прыватнасці арганізацыі Дзён культуры Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь у красавіку 2024 года.

Мерапрыемства стане яскравай падзеяй у культурным жыцці Беларусі і дазволіць прадэманстраваць багатую культуру і традыцыі Арменіі.

У рамках Дзён культуры запланавана падпісанне праграмы супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Міністэрствам адукацыі, навукі, культуры і спорту Рэспублікі Арменія і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на 2024-2027 гады.

Суразмоўцы адзначылі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей.  

Бакі падкрэслілі важнасць актывізацыі ўзаемадзення паміж дзвюма краінамі ў сферы культуры, адукацыі, навукі і спорту.  

 

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці