:

Аб удзеле ў канферэнцыі

26.04.2021 г.

26 красавіка Пасол А.Канюк і дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у канферэнцыі на тэму «Незалежнасць і суверэнітэт. Пагрозы і выклікі для сучаснай Арменіі». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Даследча-аналітычная грамадская арганізацыя «Інтэграцыя і развіццё», Еўразійскі экспертны клуб і Расійска-армянскі універсітэт.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і дыпламаты дыпламатычных місій Расіі і Казахстана, эксперты і навукоўцы армянскіх ВНУ, доктар гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік РАН Аляксандр Крылоў. Канферэнцыя шырока асвятлялася СМІ краіны знаходжання.

У сваім ўступным слове А.Конюк правёў аналогіі якія мелі месца ў Арменіі і Беларусі ў сувязі з знешнім уздзеяннем на ўнутрыпалітычныя працэсы. Усе выступаючыя адзначылі важнасць стварэння і функцыянавання інтэграцыйных аб'яднанняў ЕАЭС і АДКБ на прасторы СНД, якія спрыяюць іх эканамічнаму росту і падтрыманню належнага ўзроўню бяспекі.

У завяршэнні канферэнцыі А.Конюк даў інтэрв'ю інфармацыйным рэсурсам Арменіі, у якім адзначыў нацэленасць Беларусі на развіццё двухбаковых адносін і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

 

Версiя для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці